unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сычык, Сяргей Іванавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; прафілактычная медыцына ; арганізацыя аховы здароўя ; нар. 1971)

    Нарадзіўся 25.10.1971, в. Ніўкі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне радыяцыйнай медыцыны, эканомікі і арганізацыі аховы здароўя, кадравых рэсурсаў аховы здароўя, хімічнай бяспекі і таксікалогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1999), дацэнт (2005).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Санітарыя, гігіена і эпідэміялогія", кваліфікацыя "Урач-гігіеніст, эпідэміёлаг", 1994; аспірантура, 1998), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць "Дзяржаўнае рэгуляванне нацыянальнай эканомікі", 2003).
    Навуковыя інтарэсы: радыяцыйная бяспека і ахова; радыяцыйная гігіена; рэагаванне ў надзвычайных сітуацыях; радыеэкалогія; наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; наступствы ядзерных і радыяцыйных аварый; радыяцыйная бяспека Беларускай АЭС; эканоміка і арганізацыя аховы здароўя; кадравыя рэсурсы аховы здароўя; хімічная бяспека і таксікалогія.
    Месца працы, пасада: Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Мядзельскага раёна (1994–1995 – урач-стажор, урач-эпідэміёлаг, загадчык аддзялення ўнутрыбальнічных інфекцый і дэзінфекцыі); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1998–2002 – асістэнт, дацэнт кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі); Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя (2002–2007 – намеснік старшыні); Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2007–2013 – начальнік упраўлення кадравай палітыкі ўстаноў адукацыі); Навукова-практычны цэнтр гігіены (з 2013 – дырэктар). Інфармацыя на 2024.
    E-mail: rspch@rspch.by

        Варыянтная форма
    Sychik, S. I. (нар. 1971) (англійская мова)
    Sychyk, S. I. (нар. 1971) (англійская мова)
    Syčyk, Sârgej Іvanavіč (нар. 1971)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр гігіены (Мінск). Дырэктар
    Сычик, Сергей Иванович (кандидат медицинских наук ; профилактическая медицина ; организация здравоохранения ; род. 1971) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...