unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Цітоў, Юрый Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук ; механізацыя сельскай гаспадаркі ; нар. 1939)

    Нарадзіўся 05.09.1939, с. Жадаўка, Барышский раён, Ульянаўская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне эксплуатацыі і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1973), дацэнт.
    Адукацыя: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1961; аспірантура, 1971).
    Навуковыя інтарэсы: надзейнасць сельскагаспадарчай тэхнікі; умацоўваючыя тэхналогіі ў рамонтнай вытворчасці.
    Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы і тэхналагічны інстытут аўтамабільнага транспарту (Мінск; з 1961 – інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, начальнік канструктарскага аддзела); Беларускі політэхнічны інстытут (1966–1968 – асістэнт кафедры аўтамабільнага транспарта); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (з 1971 – асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры тэхналогіі сельскагаспадарчага машынабудавання, у 1981–1989 – загадчык кафедры рамонту трактароў, аўтамабіляў і сельскагаспадарчых машын, у 1988–1990 – дэкан факультэта арганізацыі і тэхналогіі рамонту сельскагаспадарчых машын, з 1991 – намеснік дэкана, дэкан аграмеханічнага факультэта, дацэнт кафедры рамонту трактароў, аўтамабіляў і сельскагаспадарчых машын).
    Узнагароды: знак "Выдатнік адукацыі".

        Варыянтная форма
    Cіtoŭ, Ûryj Іvanavіč (нар. 1939)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт "Тэхнічны сэрвіс у АПК"
    Титов, Юрий Иванович (кандидат технических наук ; механизация сельского хозяйства ; род. 1939) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Влияние пластической деформации на физико-механические свойства наплавленного металла : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.20.03 / Титов Юрий Иванович. — Минск, 1973.
    Титов Юрий Иванович // На очередном рубеже : к 55-летию [Белорусского государственного аграрного технического] университета : в 2 кн. / [Н. В. Казаровец и др.]. — Минск, 2009. ― Кн. 2 : БГАТУ в биографиях работников и выпускников. — С. 156.
    Титов Юрий Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 106.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.