unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Хадасевіч, Валерый Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук ; машынабудаванне ; нар. 1940)

    Нарадзіўся 27.02.1940, гар. пас. Крупкі, Крупскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне сельскагаспадарчага машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт.
    Адукацыя: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1963).
    Навуковыя інтарэсы: кінематыка і дынаміка прывадаў рабочых органаў машын і агрэгатаў цыклічнага дзеяння; карданныя перадачы; працэсы рэзання сельгасматэрыялаў.
    Месца працы, пасада: Крупская машынна-трактарная станцыя (1956–1957 – трактарыст); Новаторжскі рамонтны завод (г. Таржок, Калінінская вобласць; 1957–1958 – токар); Заходняя машынна-выпрабавальная станцыя "Сельгастэхніка" (Мінск; 1963–1965 – старшы інжынер); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (з 1965; асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, у 1978–1983 – загадчык кафедры сельскагаспадарчых машын, дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі, з 1992 – прарэктар па вытворчаму навучанню, у 1994–2001 – першы прарэктар, потым начальнік вучэбна-метадычнага цэнтра, з 2008 – дацэнт кафедры сельскагаспадарчых машын).
    Узнагароды: знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь", ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і інш.

        Варыянтная форма
    Hadasevіč, Valeryj Іvanavіč (нар. 1940)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Аграмеханічны факультэт
    Ходосевич, Валерий Иванович (кандидат технических наук ; машиностроение ; род. 1940) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование динамических нагрузок в приводе грохотов картофелеуборочного агрегата : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 185 / Ходосевич В. И. — Минск, 1971.
    Ходосевич Валерий Иванович // На очередном рубеже : к 55-летию [Белорусского государственного аграрного технического] университета : в 2 кн. / [Н. В. Казаровец и др.]. — Минск, 2009. ― Кн. 2 : БГАТУ в биографиях работников и выпускников. — С. 109.
    Ходосевич Валерий Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 164.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.