unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Заяц, Яўген Міхайлавіч (доктар тэхнічных навук ; электрыфікацыя сельскай гаспадаркі ; нар. 1947)

    Нарадзіўся 12.07.1947, с. Бол, Таншаеўскі раён, Горкаўская (Ніжагародская вобласць), Расія. Спецыяліст у галіне сельскагаспадарчай электратэхналогіі. Доктар тэхнічных навук (1997), прафесар (1999).
    Адукацыя: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (спецыяльнасць "Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі", кваліфікацыя "Інжынер-электрык", 1970).
    Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя асновы працэсаў і тэхналогіі павышэння пажыўных уласцівасцей кармоў, выдзялення бялкоў з асяроддзяў расліннага і жывёльнага паходжання электрычным токам; электратэрмахімічная апрацоўка матэрыялаў расліннага і жывёльнага паходжання; электратэхналагічнае змяненне ўласцівасцей арганічных дысперсных гідрасістэм, у прыватнасці вільготных і ўвільготненых кармавых матэрыялаў, бялковаўтрымліваючых асяроддзяў, пажыўных асяроддзяў для вырошчвання мікраарганізмаў.
    Месца працы, пасада: Калгас імя Дзяржынскага (Мёрскі раён; 1970–971 – інжынер-электрык); Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР. Доследная вытворчасць (1971–1978; інжынер, старшы інжынер, у 1976–1978 – загадчык сектара электратэхналагічных устройстваў); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (з 1978; старшы выкладчык, з 1980 – дацэнт, у 1989–1996 – загадчык кафедры электратэхналогіі, у 1996–1998 – прарэктар па навуковай рабоце, з 1998 – прафесар кафедры энергетыкі); Канканскі ўніверсітэт (Гвінея; 1984–1986 – кіраўнік групы савецкіх выкладчыкаў). Інфармацыя на 2024.

        Варыянтная форма
    Zaâc, Âўgen Mіhajlavіč (нар. 1947)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Аграэнергетычны факультэт
    Заяц, Евгений Михайлович (доктор технических наук ; электрификация сельского хозяйства ; род. 1947) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...