![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Новік, Яўген Канстанцінавіч (доктар гістарычных навук ; нар. 1939) |
Нарадзіўся 17.08.1939, в. Рахавец, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча (сучас. Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць). Гісторык. Доктар гістарычных навук (1989), прафесар (1991).
Адукацыя: Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1957), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (кваліфікацыя "Настаўнік гісторыі і геаграфіі сярэдняй школы", 1962; аспірантура, 1970).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя палітычных партый, арганізацый і рухаў; гісторыя народнай адукацыі; гісторыя культурнага будаўніцтва; гісторыя Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны; гісторыя Беларусі; гісторыя сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Беларусі.
Месца працы, пасада: Гродзенская школа-інтэрнат (1962 і 1964–1965 – настаўнік-выхавальнік); Навагрудскі гандлёва-эканамічны тэхнікум (1965–1967 – выкладчык гісторыі і грамадазнаўства, сакратар камсамольскай арганізацыі); Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1970–1975; асістэнт, з 1972 – старшы выкладчык, з 1973 – дацэнт кафедры гісторыі КПСС); Мінскі інстытут культуры (1975–1985; дацэнт кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму, у 1981–1983 – старшы навуковы супрацоўнік); Рэспубліканскі Міжгаліновы Інстытут павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін народнай гаспадаркі (1986-1989 – дацэнт, прафесар кафедры марксізму-ленінізму); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1990-2013 – загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін, з 2013 – прафесар кафедры). Інфармацыя на 2024.
Узнагароды: значок "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Рэспублікі Беларусь" (1999).
Варыянтная форма
Novik, Âŭgen Kanstancіnavіč (нар. 1939) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |