unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Макавецкі, Генадзь Іосіфавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка цвёрдага цела ; нар. 1935)

    Нарадзіўся 21.09.1935, в. Навапольцы, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне фізікі цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1991).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1957), Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў (аспірантура, 1965).
    Навуковыя інтарэсы: сінтэз цвёрдых раствораў паўправадніковых і магнітамагнітаўпарадкаваных сістэм на аснове складаных халькагенідаў пераходных металаў, даследаванне іх магнітных, электрычных, цеплавых і іншых фізічных уласцівасцей у шырокім дыяпазоне тэмператур і магнітных палёў.
    Месца працы, пасада: Фізіка-тэхнічны інстытут (1957–1958 – малодшы навуковы супрацоўнік); Навукова-практычны цэнтр па матэрыялазнаўстве (з 1959; малодшы навуковы супрацоўнік, у 1965–1967 – галоўны інжынер групы, у 1967–1969 – вучоны сакратар, з 1969 – загадчык лабараторыі фізікі магнітных матэрыялаў, потым галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі, у 1976–1994 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2004).

        Варыянтная форма
    Makaveckі, Genadz' Іosіfavіč (нар. 1935)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр па матэрыялазнаўстве (Мінск)
    Маковецкий, Геннадий Иосифович (доктор физико математических наук ; физика твердого тела ; род. 1935) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Магнитные фазовые диаграммы систем твердых растворов на основе монохалькогенидов 3-переходных металлов : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.04.07 / Маковецкий Геннадий Иосифович. — Красноярск, 1988.
    Маковецкий Геннадий Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 619—620.
    Макавецкі Генадзь Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 526.
    Маковецкий Геннадий Иосифович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 318—320.
    Маковецкий Геннадий Иосифович // Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 318.