unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Вішнякоў, Уладзімір Анатолевіч (доктар тэхнічных навук ; вылічальная тэхніка ; нар. 1950)

    Нарадзіўся 12.06.1950, г. Рыбінск, Яраслаўская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1991).
    Адукацыя: Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Электронныя вылічальныя машыны", 1972; аспірантура, 1978).
    Навуковыя інтарэсы: інфармацыйнае кіраванне і бяспека ў інфакамунікацыях; сеткі Інтэрнэт рэчаў; электронны маркетынг; ІТ у адукацыі; інтэлектуальныя сістэмы кіравання.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1972–1996; малодшы навуковы супрацоўнік, з 1973 – асістэнт, з 1981 – дацэнт кафедры электронных вылічальных машын, з 1991 – прафесар кафедры электронных вылічальных сродкаў; і з 2018 – прафесар кафедры інфакамунікацыйных тэхналогій); Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі (1996–2002 – загадчык кафедры эканомікі і кіравання); Мінскі інстытут кіравання (2002–2018; у 2002–2011 – загадчык кафедры менеджменту, з 2011 – прафесар). Інфармацыя на 2024.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і інш.

        Варыянтная форма
    Vishniakou, Uladzimir A. (нар. 1950) (англійская мова)
    Vіšnâkoŭ, Uladzіmіr Anatolevіč (нар. 1950)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск). Факультэт інфармацыйнай бяспекі
    Вишняков, Владимир Анатольевич (доктор технических наук ; вычислительная техника ; род. 1950) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Основы теории и аппаратно-программные средства объектно-ориентированных и логических ЭВМ для специализированных АРМ : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.13.13 / Вишняков Владимир Анатольевич. — Киев, 1990.
    Вішнякоў Уладзімір Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 242.
    Вишняков Владимир Анатольевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 249—251.
    Вишнеков [т. е. Вишняков] Владимир Анатольевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 33.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Персанальная старонка.
    "eLIBRARY.RU".