unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гіруцкі, Іван Іванавіч (доктар тэхнічных навук ; аўтаматызаваныя сістэмы кіравання ; нар. 1951)

    Нарадзіўся 01.01.1951, в. Вязынь, Вілейскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання. Доктар тэхнічных навук (2008), дацэнт.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Радыёфізіка і электроніка", кваліфікацыя "Інжынер-радыёфізік", 1972).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванне, распрацоўка і ўкараненне камп'ютарызаваных сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі сельскагаспадарчай вытворчасці; развіццё вучэбна-метадычнай базы па падрыхтоўцы спецыялістаў па сістэмах аўтаматызацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.
    Месца працы, пасада: Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава (Мінск; 1972–1975 – інжынер); Навукова-вытворчае аб'яднанне "Аграпрыбор". Беларускі філіял (1975–1978 – вядучы інжынер-канструктар); Навукова-практычны цэнтр па механізацыі сельскай гаспадаркі (Мінск; 1978–1989 – навуковы супрацоўнік; і 2009–2012 – галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі інфармацыйна-кіруючых сістэм); Беларускі навукова-даследчы праектны інстытут аўтаматызаваных сістэм кіравання (1989–1994 – загадчык аддзела аўтаматызаваных сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі); Беларускі навукова-даследчы інстытут эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу (Мінск; 1994–1997 – загадчык сектара аўтаматызацыі жывёлагадоўлі); Маскоўскі дзяржаўны аграінжынерны ўніверсітэт імя В. П. Гарачкіна (2005–2009 – прафесар); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (1997–2005; і 2012–2022? – загадчык кафедры аўтаматызаваных сістэм кіравання вытворчасцю, з 2022 – прафесар кафедры). Інфармацыя на 2024.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2012).

        Варыянтная форма
    Girucki, Ivan Ivanavič (нар. 1951)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Аграэнергетычны факультэт
    Гируцкий, Иван Иванович (доктор технических наук ; автоматизированные системы управления ; род. 1951) (на іншай мове)