unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гаркуша, Карына Эдуардаўна (кандыдат тэхнічных навук ; энергетыка ; нар. 1962)

    Нарадзілася 18.08.1962, г. Мінск. Спецыяліст у галіне энергетыкі. Кандыдат тэхнічных навук (1992), дацэнт (1999).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя", кваліфікацыя "Інжынер-будаўнік", 1984; аспірантура, 1989).
    Навуковыя інтарэсы: павышэнне эфектыўнасці энергетычных установак і тэхналагічных працэсаў у аграрна-прамысловым комплексе і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Беларусі.
    Месца працы, пасада: Праектны інстытут "Белпрампраект" (1984–1986 – інжынер аддзела ацяплення і вентыляцыі); Спецыяльнае праектна-канструктарскае бюро "Факел" Беларускага політэхнічнага інстытута (1990–1994 – малодшы навуковы супрацоўнік); Навукова-вытворчае аб'яднанне "Прагрэс" (1994–1995 – спецыяліст аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці); Сумеснае прадпрыемства "Вуд энд вок" (1995–1996 – рэферэнт); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (з 1996; дацэнт кафедры энергетыкі, 1998–2007 – загадчык кафедры, 2007–2017 – дэкан факультэта электрыфікацыі, з 2017 – дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі моладзі). Інфармацыя на 2024.
    Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2004), Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і інш.

        Варыянтная форма
    Garkuša, Karyna Èduardaŭna (нар. 1962)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі моладзі
    Гаркуша, Карина Эдуардовна (кандидат технических наук ; энергетика ; род. 1962) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Газо-, воздухораспределение закрученными сильнонеизотермическими струями в цехах с теплоизбытками : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.14.04 / Гаркуша Карина Эдуардовна. — Минск, 1992.
    Гаркуша Карина Эдуардовна // Кто есть кто в энергетике Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2006. — С. 355.
    Гаркуша Карина Эдуардовна // На очередном рубеже : к 55-летию [Белорусского государственного аграрного технического] университета : в 2 кн. / [Н. В. Казаровец и др.]. — Минск, 2009. ― Кн. 2 : БГАТУ в биографиях работников и выпускников. — С. 23.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    "eLIBRARY.RU".