На главную |
---|
Справка
Сяліцкі, Сяргей Сяргеевіч (кандыдат тэхнічных навук ; механізацыя сельскай гаспадаркі ; 1922—1993) |
Нарадзіўся 17.04.1922, в. Цітва, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Кандыдат тэхнічных навук (1961), дацэнт (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (1948), Інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН БССР (аспірантура, 1959).
Навуковыя інтарэсы: вызначэнне максімальнага ўдзельнага ціску на глебу гусенічнага трактара; цягава-счэпныя ўласцівасці гусенічнага рухавіка на мінеральных глебах.
Месца працы, пасада: Мінскі трактарны завод (1948–1952 – інжынер-канструктар); розныя арганізацыі (1952–1956); Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск; 1959–да 1963); Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1963–1993; у 1967–1968 – прарэктар па вучэбнай рабоце, у 1968–1977 – рэктар, у 1975–1985 – загадчык кафедры дэталей машын і пад'ёмна-транспартных машын, з 1985 – дацэнт кафедры).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР" (1974), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1972).
Памёр 19.04.1993.
Варыянтная форма
Sâlіckі, Sârgej Sârgeevіč (1922—1993) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Рэктар |
Селицкий, Сергей Сергеевич (кандидат технических наук ; механизация сельского хозяйства ; 1922—1993) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Исследование тягово-сцепных свойств гусеничного движителя на минеральных почвах : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / С. С. Селицкий. — Минск, 1961.
Селицкий Сергей Сергеевич // История Белорусского государственного аграрного технического университета : в событиях, фактах, цифрах / Л. В. Боровко. — Минск, 2006. — С. 73.
Селицкий Сергей Сергеевич // На очередном рубеже : к 55-летию [Белорусского государственного аграрного технического] университета : в 2 кн. / [Н. В. Казаровец и др.]. — Минск, 2009. ― Кн. 2 : БГАТУ в биографиях работников и выпускников. — С. 116.
Селицкий Сергей Сергеевич // Белорусский государственный аграрный технический университет : БИМСХ – БГАТУ, 1954–2014 : 60 лет / [составители: И. Н. Шило и др.]. — Минск, 2014. — С. 173.
Сайт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |