На главную |
---|
Справка
Бяляеў, Патап Маркавіч (кандыдат біялагічных навук ; біяхімія ; 1896—1964) |
Нарадзіўся 01.01.1896 (20.12.1895 па ст. ст.), с. Новыя Маркавічы, Рэчыцкі павет, Мінская губерня (сучас. Жлобінскі раён, Гомельская вобласць). Біяхімік. Кандыдат біялагічных навук (1943), дацэнт (1944). Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (прыродазнаўчае аддзяленне, 1926).
Навуковыя інтарэсы: уплыў хранічнага абпраменьвання жывёл дробнымі дозамі радыеактыўнага кобальту на працэсы метабалізму ў арганізме.
Месца працы, пасада: пачатковыя школы, настаўнік (Рэчыцкі павет; с. Паселічы, 1913–1915; 1917–1919; в. Прыбудак, 1922–1924); Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум (Пухавіцкі раён; 1930–1931, выкладчык хіміі); Віцебскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут (1931–1937, асістэнт кафедры хіміі і біялагічнай хіміі), адначасова Віцебскі медыцынскі інстытут (1935–1941, асістэнт кафедры біялагічнай хіміі, з 1938 – в. а. дацэнта кафедры); Башкірскі медыцынскі інстытут (Уфа; 1941–1943, загадчык лабараторыі); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1943–1964; у 1944–1950 – загадчык кафедры біялагічнай хіміі, адначасова ў 1944–1947 – намеснік дэкана, з 1950 – дацэнт кафедры).
Узнагароды: Георгіеўскі крыж, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі (4).
Памёр 00.00.1964.
Варыянтная форма
Bâlâeŭ, Patap Markavіč (1896—1964) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Медыцынскі факультэт замежных навучэнцаў |
Беляев, Потап Маркович (кандидат биологических наук ; биохимия ; 1896—1964) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Коррелятивные отношения между функциями адреналовой и инсулярной систем в регуляции углеводного обмена : диссертация ... кандидата биологических наук / Беляев П. М. — Уфа, 1942.
Беляев Потап Маркович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 127—128. (Информация: умер в Ленинграде)
История кафедры биохимии. Ее прошлое и настоящее / А. Д. Таганович, Е. А. Девина, Л. П. Лисицына // Медицинский журнал. — 2013. — № 4. — С. 150―153. (В тексте: Потап Маркович Беляев (1896–1964))
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |