На главную |
---|
Справка
Сірата, Мікалай Мікалаевіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; матэрыялазнаўства ; 1913—2006) |
Нарадзіўся 02.01.1913, г. Санкт-Пецярбург, Расія. Фізік, матэрыялазнавец. Доктар фізіка-матэматычных навук (1951), прафесар (1952). Акадэмік АН БССР (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Маскоўскі інстытут сталі імя І. В. Сталіна (1936), Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі АН СССР (дактарантура).
Навуковыя інтарэсы: фізіка металаў, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў; фізіка-хімічны аналіз; тэрмадынаміка і кінетыка фазавых пераходаў; квантавая хімія; праблема хімічнай сувязі ў крышталях; радыяцыйныя ўздзеянні на структуру і ўласцівасці цвёрдых цел.
Месца працы, пасада: Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі АН СССР (1941–1942 і 1943–1954), адначасова Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1945–1956), Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата імя М. І. Калініна (з 1961, прафесар, загадчык кафедры); Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, Мінск (1957–1975; у 1957–1974 – дырэктар, адначасова ў 1967–1975 – загадчык лабараторыі), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1957–1961, загадчык кафедры фізікі цвёрдага цела), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1967–1975, загадчык кафедры эксперыментальнай і тэарэтычнай фізікі); Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт прыродаўладкавання (з 1978, загадчык, з 1989 – прафесар-кансультант кафедры фізікі).
Узнагароды: званні "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1968), "Заслуженный деятель науки Росийской Федерации" (2004) і інш.
Памёр 06.01.2006.
Варыянтная форма
Sіrata, Mіkalaj Mіkalaevіč (1913—2006) |
Гл. таксама
Навукова-практычны цэнтр па матэрыялазнаўстве (Мінск). Дырэктар |
Сирота, Николай Николаевич (доктор физико-математических наук ; физика ; материаловедение ; 1913—2006) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Термодинамика и кинетика фазовых переходов в бинарных системах : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук / Сирота Николай Николаевич. — Москва, 1950.
Сирота Николай Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 664.
Сірата Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 413.
Сирота Николай Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 255—256.
Николай Николаевич Сирота : [к 85-летию со дня рождения] : библиографический указатель научных трудов. — Минск, 1998.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |