На главную |
---|
Справка
Мяланьін, Уладзімір Дзмітрыевіч (доктар медыцынскіх навук ; отарыналарынгалогія ; нар. 1937) |
Нарадзіўся 20.12.1937, хутар Міхайлаўскі, Варонежская вобласць, Расія. Урач-отарыналарынголаг. Доктар медыцынскіх навук (1979), прафесар (1996).
Адукацыя: Варонежскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961).
Навуковыя інтарэсы: трансплантацыя і пластыка касцяной і храстковай тканкамі ЛОР-органаў; рэабілітацыя хворых хранічным гнойным сярэднім атытам; хірургічныя ўмяшанні пры хранічных гнойных сярэдніх атытах, траўматычных пашкоджаннях ЛОР-органаў, дабраякасных пухлін лобных пазух, мастаідыце, дэфармацыі носа, азене, кандуктыўнай тугавухасці з ужываннем касцяных і храстковых ала- і ксенагенных тканак і імплантатаў.
Месца працы, пасада: лячэбныя ўстановы Варонежскай і Маскоўскай абласцей (1961–1965); 1-ы Маскоўскі медыцынскі инстут (1965–1978, урач-ардынатар, загадчык аддзялення ЛОР-клінікі); Новасібірскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1978–1986, загадчык кафедры ЛОР-хвароб); Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1986–1999, загадчык кафедры хвароб вуха, горла, носа); Навукова-клінічны цэнтр отарыналарынгалогіі Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва Расіі (з 2000 – загадчык ЛОР-аддзялення бальніцы № 83, у 2001–2004 – загадчык аддзела захворванняў вуха, з 2006 – галоўны навуковы супрацоўнік).
Варыянтная форма
Melanjin, V. (нар. 1937) (англійская мова) |
Mâlan'іn, Uladzіmіr Dzmіtryevіč (нар. 1937) |
Гл. таксама
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Педыятрычны факультэт |
Меланьин, Владимир Дмитриевич (доктор медицинских наук ; оториноларингология ; род. 1937) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Свободная пересадка костной, хрящевой и жировой тканей в оториноларингологии : (экспериментально-клиническое исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.14 /Меланьин Владимир Дмитриевич. — Москва, 1978.
Меланьин Владимир Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 707.
Мяланьін Уладзімір Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 71.
Меланьин Владимир Дмитриевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 338—339.
Научная школа "Отология" // Научные школы Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 162—184.
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |