На главную |
---|
Справка
Еўсцігнееў, Віктар Уладзіміравіч (доктар медыцынскіх навук ; неўралогія ; 1941—2023) |
Нарадзіўся 30.08.1941, в. Сукманаўка, Жэрдзеўскі раён, Тамбоўская вобласць, Расія. Урач-неўролаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1996). Акадэмік Каралеўскай акадэміі дактароў Іспаніі (1993).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1966).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка метаду рэдыслакацыі мазгавога ствала; стэрэатаксічныя аперацыі з ўжыўленнем доўгатэрміновых інтрацэрэбральных электродаў пры скроневай эпілепсіі; праблемы цэрэбральнага ацёку сасудзістай паталогіі галаўнога мозгу; эпілепталогія; лячэнне наступстваў парушэнняў мазгавога кровазвароту.
12 вынаходстваў.
Месца працы, пасада: 2-я клінічная бальніца г. Мінска (1966–1969, урач-неўрапатолаг); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1969–1976, асістэнт кафедры нервовых хвароб); Рэспубліканская клінічная псіхіятрычная бальніца (пас. Навінкі, Мінскі раён; 1976–1983, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі кібернетычных метадаў дыягностыкі і біякіравання, загадчык нейрахірургічнага аддзялення); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 1983, асістэнт, з 1992 – дацэнт кафедры неўрапаталогіі, у 1994–1999 – прафесар кафедры нервовых і нейрахірургічных хвароб, з 1999 – прафесар кафедры неўралогіі і нейрахірургіі).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2001).
Памёр 20.12.2023.
Варыянтная форма
Eŭscіgneeŭ, Vіktar Uladzіmіravіč (1941—2023) |
Yevstigneiev, V. V. (1941—2023) (англійская мова) |
Yevstyhnieiev, V. V. (1941—2023) (англійская мова) |
Гл. таксама
Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Тэрапеўтычны факультэт |
Евстигнеев, Виктор Владимирович (доктор медицинских наук ; неврология ; 1941—2023) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Закономерности изменения акустических колебаний головного мозга и их значение для неврологии : диссертация ... доктора медицинских наук в форме научного доклада : 05.13.09 ; 14.00.13 / Евстигнеев Виктор Владимирович. — Киев, 1991.
Еўсцігнееў Віктар Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 404.
Евстигнеев Виктор Владимирович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 201—202.
Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя. Некралог.
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |