На главную |
---|
Справка
Адзярыха, Ігар Эдуардавіч (доктар медыцынскіх навук ; кардыялогія ; нар. 1962) |
Нарадзіўся 13.06.1962, в. Лазна, Хмяльніцкі раён, Вінніцкая вобласць, Украіна. Урач-кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар (2007).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1985), Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (аспірантура, 1992; дактарантура, 2003).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўкараненне ў клінічную практыку новых метадаў рэваскулярызацыі розных сасудзістых сістэм, дыягностыкі і лячэння атэратрамбозу; вывучэнне эфектыўнасці традыцыйных метадаў інтэрвенцыйнага лячэння пры вострай і хранічнай ішэмічнай хваробе сэрца, медыкаментознага лячэння лёгачнай гіпертэнзіі; уплыў фізічных фактараў на структурна-функцыянальны стан біялагічных тканак і біямалекул.
Месца працы, пасада: Лагойская цэнтральная раённая бальніца (1986–1987, галоўны ўрач Задор'еўскай участковай бальніцы); 1-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1989, урач-эндаскапіст); Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя (1992–2005, асістэнт, з 2000 – дацэнт кафедры кардыялогіі і рэўматалогіі; і з 2008 – прафесар кафедры клінічнай фармакалогіі і фармакатэрапіі); РНПЦ "Кардыялогія" (2003–2008; намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 2004–2008 – дырэктар). Інфармацыя на 2023.
Варыянтная форма
Adzericho, I. E. (нар. 1962) (англійская мова) |
Adzerikho, I. (нар. 1962) (англійская мова) |
Adzâryha, Іgar Èduardavіč (нар. 1962) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Ультразвуковой тромболизис в лечении артериального тромбоза : экспериментально-клиническое исследование : диссертация ... доктора медицинских наук : 14.00.06 : защищена 09.06.2004 : утверждена 24.11.2004 / Адзерихо Игорь Эдуардович. — Минск, 2004.
Адзерихо Игорь Эдуардович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 43—44.
Адзерихо Игорь Эдуардович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 174—175.
Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя.
Электронны каталог РНМБ.
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |