На главную |
---|
Справка
Марквардэ, Мечыслаў Мар'янавіч (доктар медыцынскіх навук ; рэнтгеналогія ; 1929—2020) |
Нарадзіўся 05.06.1929, в. Уздзянка, Уздзенскі раён, Мінская вобласць. Рэнтгенолаг. Доктар медыцынскіх навук (1981), прафесар (1982).
Адукацыя: Куйбышаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1953), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (аспірантура, 1959).
Навуковыя інтарэсы: даследаванні жоўцевыводзячай сістэмы; жоўцевыводзячая сістэма пры розных формах халецыстыту; заканамернасці змены пазапячоначных жоўцевыводзячых пратокаў пры пачатковых (функцыянальных) формах жоўцевай гіпертэнзіі, спосабы дыягностыкі гэтых праяў.
Месца працы, пасада: Забайкальская ваенная акруга (1953–1956, малодшы, старшы ўрач воінскіх часцей); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1956–1968; клінічны ардынатар кафедры рэнтгеналогіі, з 1959 – асістэнт, з 1967 – дацэнт); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1968–2004; у 1968–1995 – загадчык кафедры рэнтгеналогіі і медыцынскай радыялогіі, з 1995 – прафесар кафедры прамянёвай дыягностыкі і тэрапіі); Цэнтр падрыхтоўкі сярэдняй медыцынскай і фармакалагічнай адукацыі (з 2004, выкладчык прамянёвай дыягностыкі).
Памёр 12.05.2020.
Варыянтная форма
Markvardè, Mečyslaŭ Mar'ânavіč (1929—2020) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Стаматалагічны факультэт |
Маркварде, Мечислав Марианович (доктор медицинских наук ; рентгенология ; 1929—2020) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Рентгенологические аспекты этиологии, патогенеза и диагностики ранних форм желчной гипертензии : (клинико-рентгенологические наблюдения) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.19 / Маркварде Мечислав Марианович. — Киев, 1980.
Марквардэ Мечыслаў Мар'янавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 117.
Маркварде Мечислав Марианович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 277—279.
Мечислав Марианович Маркварде : (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1989. — № 6. — С. 75.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |