На главную |
---|
Справка
Лахтанаў, Аляксей Рыгоравіч (кандыдат тэхнічных навук ; дрэваапрацоўка ; нар. 1927) |
Нарадзіўся 02.04.1927, в. Асавец, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогіі і машын лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі. Кандыдат тэхнічных навук (1955), дацэнт (1959). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі лесатэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Механічная тэхналогія драўніны", кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1951; аспірантура, 1954).
Навуковыя інтарэсы: машыны і механізмы дрэваапрацоўчай прамысловасці; тэхналогія рэзання драўніны; дрэварэжучы інструмент.
Месца працы, пасада: Беларускі тэхналагічны інстытут (у 1953–1960 – асістэнт, дацэнт кафедры механічнай тэхналогіі драўніны, 1960–1964 – дэкан механіка-тэхналагічнага факультэта, з 1964 – дацэнт кафедры лесапілавання і праектавання дрэваапрацоўчых вытворчасцей, у 1968–1991 – загадчык кафедры станкоў і інструментаў дрэваапрацоўчай прамысловасці, 1970–1991 – прарэктар па вучэбнай рабоце).
Узнагароды: ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1981), Айчыннай вайны 2-й ступені, нагрудны значок "За отличные успехи в работе" Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР (1972), званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР" (1987) і інш.
Варыянтная форма
Lahtanaŭ, Alâksej Rygoravič (нар. 1927) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Основные факторы, влияющие на производительность процесса распиловки на лесопильной раме : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / А. Г. Лахтанов. ― Минск, 1955.
Анкета вучонага (без анкеты).
Сайт кафедры дрэваапрацоўчых станкоў і інструментаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Сайт "Память народа".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |