На главную |
---|
Справка
Гардзей, Яўгеній Сільвестравіч (кандыдат медыцынскіх навук ; педыятрыя ; нар. 1931) |
Нарадзіўся 15.04.1931, г. Мінск. Урач-педыятр. Кандыдат медыцынскіх навук (1965), дацэнт. Галоўны дзіцячы пульманолаг Міністэрства аховы здароўя БССР (1980–1994).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1956; аспірантура, 1962).
Навуковыя інтарэсы: праблемы бронхалёгачнай паталогіі ў дзяцей; пытанні здароўя дзяцей у сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС.
Месца працы, пасада: Маладзечанская абласная бальніца (Вілейка; 1956–1959, педыятр, загадчык дзіцячага аддзялення); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1962; асістэнт кафедры дзіцячых хвароб, з 1968 – кафедры факультэцкай педыятрыі з курсам прапедэўтыкі дзіцячых хвароб, у 1969–1986 – загадчык кафедры шпітальнай педыятрыі, у 1986–1988 – дацэнт кафедры шпітальнай педыятрыі з курсам эндакрыналогіі, у 1988–1994 – загадчык 2-й кафедры дзіцячых хвароб з курсам эндакрыналогіі, з 1994 – дацэнт кафедры).
Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя БССР (1991, 1994), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1981), значок "Отличник здравоохранения" (1988).
Варыянтная форма
Gardzej, Âŭgenіj Sіl'vestravіč (нар. 1931) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт |
Гордей, Евгений Сильвестрович (кандидат медицинских наук ; педиатрия ; род. 1931) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Медь, цинк и карбоангидраза в крови у детей, больных пневмонией : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / Е. С. Гордей. — Минск, 1965.
Гордей Евгений Сильвестрович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 359—360.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |