На главную |
---|
Справка
Шчэрба, Уладзімір Якаўлевіч (доктар тэхнічных навук ; машынабудаванне ; 1961—2017) |
Нарадзіўся 03.06.1961, в. Кулакі, Салігорскі раён, Мінская вобласць. Горны інжынер, спецыяліст у галіне горнага машынабудавання і распрацоўкі калійных радовішчаў. Доктар тэхнічных навук (2007).
Адукацыя: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1983), Маскоўскі дзяржаўны горны ўніверсітэт (2000).
Навуковыя інтарэсы: стварэнне горных машын для горназдабыўнага комплексу Беларусі; кіраванне газадынамічнымі з'явамі пры распрацоўцы калійных радовішчаў.
150 патэнтаў на вынаходствы.
Месца працы, пасада: Калгас "Іскра" (1983–1988, галоўны інжынер); Салігорскі завод тэхналагічнага абсталявання (з 1988, начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту, з 1990 – намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях); Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю (1992–2017; тэхнічны дырэктар, у 1999–2017 – дырэктар), адначасова Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2005, дацэнт, прафесар кафедры тэхналогіі канструкцыйных матэрыялаў).
Узнагароды: медаль "За працоўныя заслугі" (2011), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2000) і інш.
Памёр 04.10.2017.
Варыянтная форма
Ščèrba, Uladzimir Âkaŭlevič (1961—2017) |
Гл. таксама
Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю |
Щерба, Владимир Яковлевич (доктор технических наук ; машиностроение ; 1961—2017) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Разработка эффективных способов и технических средств борьбы с газодинамическими явлениями в калийных рудниках : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.05.06; 25.00.20 / Щерба Владимир Яковлевич. ― Москва, 2006.
Щерба Владимир Яковлевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 630.
[Владимир Яковлевич Щерба] // Солигорский институт проблем ресурсосбережения с опытным производством : [к 30-летию предприятия / автор текста Н. Н. Гилевич. — Минск, 2022. — С. 15.
Щерба Василий [т. е. Владимир] Яковлевич // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 187. (Год рождения 1931 указан неверно.)
Памяти Владимира Яковлевича Щербы // Горная механика и машиностроение. — 2017. — № 4. — С. [6—7].
Сайт "Википедия".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |