На главную |
---|
Справка
Голуб, Давыд Моўшавіч (доктар медыцынскіх навук ; анатомія ; 1901—2001) |
Нарадзіўся 23.08.1901, г. Ігумен, Мінская губерня (сучас. г. Чэрвень, Мінская вобласць). Вучоны ў галіне нармальнай анатоміі і эмбрыялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1935). Акадэмік НАН Беларусі (1960).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1926).
Навуковыя інтарэсы: анатомія і эмбрыялогія нервовай і сасудзістай сістэм чалавека і жывёл.
Заснавальнік новай нейрамарфалагічнай беларускай школы.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1926, асістэнт, дацэнт, загадчык кафедры), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1930–1941 і 1943–1975, загадчык кафедры анатоміі), адначасова Інстытут псіханеўралогіі АН БССР (з 1933); Іркуцкі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1941, загадчык кафедры і прарэктар); Інстытут фізіялогіі (з 1954, загадчык лабараторыі, з 1988 – саветнік пры дырэкцыі, з 1997 – галоўны навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1971), Дзяржаўная прэмія СССР (1973), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), медаль Францыска Скарыны (1996) і інш.
Памёр 12.10.2001.
Варыянтная форма
Golub, Davyd Moŭšavіč (1901—2001) |
Гл. таксама
Інстытут фізіялогіі (Мінск) |
Голуб, Давид Мовшевич (доктор медицинских наук ; анатомия ; 1901—2001) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Развитие надпочечных желез и их иннервации у человека и некоторых животных : диссертация на степень доктора медицинских наук / Д. М. Голуб. — Минск, 1936.
Голуб Давид Мовшевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С.
Голуб Давыд Моўшавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С.
Голуб Давид Мовшевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 81—82.
Библиография научных трудов академика АН БССР Д. М. Голуба : (к 80-летию со дня рождения) / [составители: И. А. Булыгин и др.]. — Минск, 1981.
Давид Моисеевич Голуб : (к 110-летию со дня рождения) / П. И. Лобко, Р. М. Петрова // Здравоохранение. — 2011. — № 8. — С. 58—59 : ил.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |