На главную |
---|
Справка
Анісовіч, Генадзь Анатолевіч (доктар тэхнічных навук ; матэрыялазнаўства ; 1932—2003) |
Нарадзіўся 25.08.1932, г. Мінск. Вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1981). Акадэмік НАН Беларусі (1984). Галоўны рэдактар часопіса "Весці НАН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук" (1998–2003).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут імя І. В. Сталіна (1955), Інстытут энергетыкі АН БССР (аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: цеплафізічныя працэсы ў ліцейнай вытворчасці; тэорыя і тэхналогія ліцейных і металургічных працэсаў.
160 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Месца працы, пасада: Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (з 1960, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, з 1970 – намеснік дырэктара, кіраўнік Магілёўскага філіяла); Інстытут тэхналогіі металаў (Магілёў; 1992–1997 – дырэктар); Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем НАН Беларусі (1997–2002 – акадэмік-сакратар, у 2003 – галоўны спецыяліст).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1978), Дзяржаўная прэмія БССР (1990), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), "Знак Почета" і інш.
Памёр 06.12.2003.
Варыянтная форма
Anisovič, Genadz' Anatolevіč (1932—2003) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Тепловые основы технологии литья машиностроительных деталей в песчаные и комбинированные формы : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 166 / Г. А. Анисович. — Минск, 1969.
Анисович Геннадий Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 110.
Анісовіч Генадзь Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 372.
Анисович Геннадий Анатольевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 27—28.
Геннадий Анатольевич Анисович (1932–2003) : (к 75-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 2007. — № 3. — С. 122—123 : портр.
Академик Геннадий Анатольевич Анисович // Атэстацыя навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі. — 2002. — № 7 . — С. 99—101.
БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |