Справка
Нарадзіўся 09.06.1943, в. Старыя Цярушкі, Салігорскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне гідрааэрамеханікі і газавай дынамікі. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1971).
Адукацыя: Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1962), Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы (аспірантура, 1966).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне раўнавагі і руху суцэльных асяроддзяў, якія валодаюць уласцівасцю цякучасці, у элементах тэхнічных устройстваў.
Месца працы, пасада: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1972, дацэнт кафедры методыкі выклалання фізікі і астраноміі, з 1978 – загадчык кафедры квантавай электронікі і методыкі выкладання фізікі).
Памёр 23.06.1979.
Варыянтная форма
Praharovič, Pëtr Arcëmavič (1943—1979) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Некоторые задачи кавитационного обтекания криволинейных препятствий потоком жидкости со свободной поверхностью : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 024 / П. А. Прохорович. ― Казань, 1970.
Анкета вучонага (без анкеты).
Прахаровіч Пётр Арцёмавіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 413.
Хронограф : история физико-технического факультета в датах и лицах // Гродзенскі ўніверсітэт : газета УО "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы". — 2014. — 7 красавіка (№ 3/4). — С. 2.