На главную |
---|
Справка
Кеварк'ян, Арташэс Айрапетавіч (доктар медыцынскіх навук ; нервовыя хваробы ; 1897—1955) |
Нарадзіўся 26.04.1897, г. Нуха (Шэкі), Азербайджан. Урач-неўролаг, філосаф. Доктар медыцынскіх навук (1944), прафесар (1947). Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн.
Адукацыя: 2-гі Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (педагагічны і медыцынскі факультэты, 1926), Інстытут чырвонай прафесуры.
Навуковыя інтарэсы: прафесійныя таксікозы нервовай сістэмы.
Месца працы, пасада: 2-гі Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1924, паралельна з вучобай загадчык кафедры грамадскіх навук), Азербайджанскі медыцынскі інстытут (з 1930, загадчык кафедры філасофіі, асістэнт клінікі), часопіс "Азербайджанский медицинский журнал" (па сумяшчальнасці, рэдактар), Азербайджанскі дзяржаўны навукова-даследчы інстытут (па сумяшчальнасці, намеснік дырэктара), газета "Бакинский рабочий" (з 1933), Навукова-даследчы інстытут гігіены працы і прафзахворванняў АМН СССР (1934–1941 і 1945–1950, загадчык аддзялення нервовых хвароб, навуковы супрацоўнік), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (у 1950–1955 – загадчык кафедры нервовых хвароб, адначасова з 1952 – дэкан лячэбнага факультэта, з 1954 – загадчык кафедры гісторыі медыцыны, з 1955 – намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай работце), Віцебская абласная клінічная бальніца (па сумяшчапьнасці, з 1953, загадчык неўралагічнага аддзялення).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны 2-й ступені (1945) і інш.
Памёр 29.07.1955, пахаваны на Армянскіх могілках, г. Масква.
Варыянтная форма
Kevark'ân, Artašès Ajrapetavić (1897—1955) |
Гл. таксама
Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Кафедра неўралогіі і нейрахірургіі |
Кеворкьян, Арташес Айрапетович (доктор медицинских наук ; нервные болезни ; 1897—1955) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Клиника профессиональных токсикозов нервной системы : диссертация ... доктора медицинских наук / А. А. Кеворкьян. ― Москва, 1943.
Анкета вучонага (без анкеты).
Армяне ў вышэйных навучальных установах Беларусі і іх уклад у падрыхтоўку навуковых і педагагічных кадраў / Максімчык Андрэй Мікалаевіч // Роль университетского образования и науки в современном обществе. ― Минск, 2019. — С. 618—626. — У змесце: Кеварк'ян Арташэс Айрапетавіч.
Сайт "Энциклопедия фонда Хайазг".
Сацыяльная сетка "Facebook".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |