На главную |
---|
Справка
Маркаў, Даніла Аляксандравіч (доктар медыцынскіх навук ; неўралогія ; фізіятэрапія ; 1895—1976) |
Нарадзіўся 13.01.1895 (01.01.1895 па ст. ст.), с. Расказава, Тамбоўскі павет, Тамбоўская губерня, Расія. Неўрапатолаг і фізіятэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1931). Акадэмік АН БССР (1940).
Адукацыя: Саратаўскі ўніверсітэт (1919).
Навуковыя інтарэсы: ранняя функцыянальная дыягностыка, тонкая семіётыка і патагенетычная тэрапія захворванняў нервовай сістэмы; дэміелінізіруючыя захворванні нервовай сістэмы.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1926–1930, асістэнт, дацэнт клінікі нервовых хвароб); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1931–1934 і 1937–1941, загадчык кафедры фізіятэрапіі і нервовых хвароб); Дзяржаўны навукова-даследчы інстытут фізіятэрапіі і неўралогіі (1929–1941 і 1945–1948, дырэктар); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1947–1973, загадчык кафедры нервовых хвароб) і адначасова Інстытут фізіялогіі АН БССР (1954–1976, загадчык лабараторыі паталагічнай фізіялогіі нервовай сістэмы).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1964), Дзяржаўная прэмія БССР (1974), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961, 1971) і інш.
Памер 23.12.1976, пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.
Варыянтная форма
Markaŭ, Danіla Alâksandravіč (1895—1976) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Основы патогенетической терапии заболеваний нервной системы / Д. А. Марков. — Минск, 1964.
Марков Даниил Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 649.
Маркаў Даніла Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 116.
Маркаў Даніла Аляксандравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1973. — Т. 7. — С. 19.
Даниил Александрович Марков : (к 80-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1975. — № 6. — С. 85—86 : ил.
Марков Даниил Александрович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 182—183.
Великие имена в истории физиотерапии. Сообщение 16. Академик Д. А. Марков ― един в двух ипостасях / В. С. Улащик // Здравоохранение. — 2013. — № 9. — С. 74—78.
Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |