На главную |
---|
Справка
Іваноў, Яўген Пятровіч (доктар медыцынскіх навук ; гематалогія ; нар. 1939) |
Нарадзіўся 21.01.1939, в. Дзернавая, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць. Гематолаг. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1976). Галоўны гематолаг (1988–1996), галоўны дзіцячы гематолаг (1989–1992) Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне канцэрагенных эфектаў малых доз чарнобыльскай радыяцыі; гемастазіялогія; клінічная гематалогія; трансплантацыя касцявога мозгу; лейкеміі ў сувязі з аварыяй на ЧАЭС.
Стваральнік беларускай школы гемастазіёлагаў.
15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Месца працы, пасада: НДІ гематалогіі і пералівання крыві (1965–1970, у 1968–1970 – загадчык лабараторыі згусання крыві; і ў 1988–1999 – дырэктар); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1970–2000; з 1974 – прафесар кафедры клінічнай і лабараторнай дыягностыкі, з 1978 – загадчык кафедры гематалогіі і трансфузіялогіі); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2001; у 2001–2002 – загадчык кафедры клінічнай медыцыны, 2003–2007 – прафесар кафедры фармацыі, з 2008 – прафесар кафедры радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій).
Узнагароды: медаль "За доблестный труд" (1970), значок "Отличник здравоохранения" (1983) і інш.
Варыянтная форма
Іvanoŭ, Âŭgen Pâtrovіč (нар. 1939) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Геморрагии и тромбозы при лейкозах : (патогенез, клиника, диагностика и терапия) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.29 / Иванов Евгений Петрович. — Рига, 1973.
Иванов Евгений Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 693.
Іваноў Яўген Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 154.
Иванов Евгений Петрович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 161—163.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |