На главную |
---|
Справка
Назараў, Рыгор Іванавіч (доктар медыцынскіх навук ; стаматалогія ; 1932—1990) |
Нарадзіўся 16.12.1932, с. Хмялёўка, Травінскі (Камызяцкі) раён, Астраханская вобласць, Расія. Стаматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (1977), прафесар (1981).
Адукацыя: Іркуцкі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1957), Маскоўскі дзяржаўны стаматалагічны інстытут (аспірантура, 1966).
Навуковыя інтарэсы: радыяцыйная і артапедычная стаматалогія.
2 вынаходствы, 32 рацыяналізатарскія прапановы.
Месца працы, пасада: паліклінікі г. Краснаярска (1957–1963, стаматолаг); Чыцінскі медыцынскі інстытут (1966–1968, асістэнт, з 1966 – загадчык курса артапедычнай стаматалогіі); Навукова-даследчы інстытут медыцынскай радыялогіі, г. Обнінск (1968–1977, старшы навуковы супрацоўнік, з 1974 – вучоны сакратар, з 1976 – кіраўнік лабараторыі); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1977–1990, загадчык кафедры артапедычнай стаматалогіі).
Узнагароды: знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь".
Памёр 22.06.1990.
Варыянтная форма
Nazarov, Grigorij Ivanovič (1932—1990) |
Гл. таксама
Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск) |
Назаров, Григорий Иванович (доктор медицинских наук ; стоматология ; 1932—1990) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Изменения зубов и челюстей после действия терапевтических доз местного фракционированного гамма-облучения : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.21 / Назаров Григорий Иванович. — Москва, 1975.
Назараў Рыгор Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 125—126.
Назаров Григорий Иванович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 254—255.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |