На главную |
---|
Справка
Марковіч, Уладзімір Лявонавіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; нар. 1949) |
Нарадзіўся 22.02.1949, гар. пас. Ушачы, Віцебская вобласць. Фізік, спецыяліст у галіне фізікі цвёрдага цела. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1985), старшы навуковы супрацоўнік (1986).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (фізіка-матэматычны факультэт, 1970), Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (аспірантура, 1977).
Навуковыя інтарэсы: дыфракцыйная палярызацыя рэнтгенаўскага выпраменьвання; даследаванне тонкай структуры полікрышталічных матэрыялаў і монакрышталяў рэнтгенаўскімі метадамі; ультрагукавая паверхневая апрацоўка матэрыялаў; методыка выкладання курсаў медыцынскай і біялагічнай фізікі у медыцынскай вну.
Месца працы, пасада: Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (Віцебскае аддзяленне; 1977–1989, старшы навуковы супрацоўнік, з 1988 – кіраўнік Спецыяльнага канструктарска-тэхналагічнага бюро з доследнай вытворчасцю), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1989, дацэнт кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі, у 2012–2019 – загадчык кафедры).
Варыянтная форма
Markovič, Ulladzimir Lâvonavič (нар. 1949) |
Markovich, V. L. (нар. 1949) (англійская мова) |
Гл. таксама
Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Фармацэўтычны факультэт |
Маркович, Владимир Леонович (кандидат физико-математических наук ; физика ; род. 1949) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Дифракционная поляризация рентгеновских лучей и экстинкция в реальных кристаллах : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 01.04.07 / Маркович Владимир Леонович. ― Минск, 1985.
Анкета вучонага (без анкеты).
Маркович Владимир Леонович : [60 лет со дня рождения] // Медвузовец. — Витебск, 2009. — Январь — Февраль (№ 1/2). — С. 7.
Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Электронны архіў бібліятэкі ВДМУ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |