На главную |
---|
Справка
Бараг, Леў Рыгоравіч (доктар гістарычных навук ; кандыдат філалагічных навук ; 1911—1994) |
Нарадзіўся 13.01.1911, г. Кіеў, Украіна. Фалькларыст, літаратуразнавец. Доктар гістарычных навук (1971), кандыдат філалагічных навук (1938), прафесар (1972).
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Бубнава (1931).
Навуковыя інтарэсы: беларуская народная казка; усходнеславянскі фальклор; башкірскі фальклор.
Месца працы, пасада: Загорскі педагагічны тэхнікум, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1938–1941, дацэнт, загадчык кафедры рускай, беларускай і замежнай літаратуры), Свярдлоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1941–1943, загадчык кафедры рускай літаратуры), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1943–1949, дацэнт кафедры ўсеагульнай літаратуры), Башкірскі дзяржаўны ўніверсітэт (1951–1994, прафесар кафедры рускай літаратуры і фальклору, у 1966–1988 – загадчык кафедры).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Башкірскай АССР" (1977) і інш.
Памёр 04.09.1994, г. Уфа, пахаваны на Паўднёвых могілках.
Варыянтная форма
Barag, Leŭ Rygoravič (1911—1994) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Філалагічны факультэт |
Бараг, Лев Григорьевич (доктор исторических наук ; кандидат филологических наук ; 1911—1994) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Взаимосвязи и национальное своебразие восточно-славянских народных сказок : автореферат диссертации ... доктора исторических наук : 576 / Бараг Л. Г. — Москва, 1968.
Анкета вучонага (без анкеты).
Бараг Лев Григорьевич // Краткая литературная энциклопедия : [в 9 т.]. — Москва, 1978. — [Т.] 9. — Стб. 99. — Год рождения: 1901.
Бараг Леў Рыгоравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1970. — Т. 2. — С. 132.
Бараг Леў Рыгоравіч / І. У. Саламевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 284.
Бараг Леў Рыгоравіч / І. У. Саламевіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 137.
Бараг Леў // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1992. — Т. 1. — С. 206—209.
Белорусский фольклорист Лев Григорьевич Бараг / Евгений Факторович // Фалькларыстычныя даследаванні : Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі. — Мінск, 2018. — Вып. 14. — С. 5—28.
Л. Г. Бараг : к 70-летию со дня рождения : библиографический указатель / составитель Ф. Г. Габсалямова. ― Уфа, 1981.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |