На главную |
---|
Справка
Смёткін, Валерый Аляксандравіч (кандыдат педагагічных навук ; металургія ; прафсаюзны рух ; 1951—2017) |
Нарадзіўся 25.05.1951, в. Камсамолец, Мінскі раён, Мінская вобласць. Інжынер-металург, педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі выхавання навучэнскай і студэнцкай моладзі, прафсаюзны дзеяч. Кандыдат педагагічных навук (2000), дацэнт (2003).
Адукацыя: Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1971), Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Металазнаўства, абсталяванне і тэхналогія тэрмічнай апрацоўкі металаў", 1978).
Навуковыя інтарэсы: металазнаўства; металургічныя працэсы і металаапрацоўка; матэрыялазнаўства ў машынабудаванні; выхаваўчая работа ў вну; дзейнасць галіновых і пярвічных прафсаюзных арганізацый.
Месца працы, пасада: Мінскі аўтамабільны завод (тэрміст), Валагодскі дзяржаўны падшыпнікавы завод (тэрміст), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 1978, намеснік дырэктара, дырэктар студэнцкага гарадка, дацэнт кафедры "Матэрыялазнаўства ў машынабудаванні", прарэктар па вучэбнай рабоце, сацыяльных пытаннях, фізічнай культуры і спорту, з 2009 – старшыня прафсаюзнага камітэта Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БНТУ, адначасова дацэнт кафедры).
Памёр 00.09.2017.
Варыянтная форма
Smëtkin, Valeryj Alâksandravič (1951—2017) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Формирование будущего специалиста как субъекта жизнедеятельности в процессе воспитательной работы вуза : диссертация ... кандидата педагогических наук : 13.00.06 : защищена 28.06.2000 : утверждена 25.10.2000 / Сметкин Валерий Александрович. ― Минск, 2000.
Анкета вучонага (без анкеты).
Сайт "Научно-технологический парк БНТУ "Политехник".
Сайт "Весці БНТУ". Некралог.
Рэпазіторый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |