На главную |
---|
Справка
Руцкі, Аляксандр Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук ; электратэхніка ; 1904—1985) |
Нарадзіўся 21.02.1904, г. Стоўбцы, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне электратэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1945), прафесар (1964). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізіка-матэматычнае аддзяленне, 1926), Ленінградскі электратэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Электрычныя станцы, сеткі і сістэмы", 1934).
Навуковыя інтарэсы: даследаванні ў галіне ланцугой са сталлю і іх прымяненне ў разліках магнітных ланцугоў; электрадынамічная стойкасць і аэрадынамічная стабільнасць токаправодзячых канструкцый з гібкімі правадамі; абсталяванне электрастацый і падстанцый.
Месца працы, пасада: Беларускі політэхнічны інстытут (1934–1941 і з 1946, энергетычны факультэт, кафедра "Электрычныя станцыі", у 1946–1971 – загадчык кафедры, адначасова дэкан факультэта, з 1971 – прафесар-кансультант).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР" (1954), ордэн Чырвонай Зоркі (1944) і інш.
Памёр 00.00.1985.
Варыянтная форма
Rucki, Alâksandr Ivanavič (1904—1985) |
Гл. таксама
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Энергетычны факультэт |
Руцкий, Александр Иванович (кандидат технических наук ; электротехника ; 1904—1985) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
[Нагрев железных однополосных шин электрическим током : диссертация ... кандидата технических наук / Руцкий А. И.]
Анкета вучонага (без анкеты).
Руцкі Аляксандр Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.] . — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 647.
Творческое наследие профессора Руцкого Александра Ивановича (к 100-летию со дня рождения) // Известия высших учебных заведений и энергетических объединений СНГ. Энергетика. — 2004. — № 1. — С. 87—90.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |