На главную |
---|
Справка
Адамаў, Іосіф Іванавіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; 1910—1987) |
Нарадзіўся 15.04.1910, в. Камароўка, Заходне-Дзвінскі раён, Калінінская вобласць, Расія. Насеннявод-бульбавод. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Ленінградскі сельскагаспадарчы політэхнікум (1930), Ленінградскі інстытут прыкладной заалогіі і фітапаталогіі (1941).
Навуковыя інтарэсы: насенняводства; методыка вырошчвання элітнага насення бульбы; тэрміны сортаабнаўлення бульбы.
Месца працы, пасада: Сельскагаспадарчыя арганізацыі Наўгародскай вобласці (1930–1938); Русінавіцкая агароднінна-бульбяная селекцыйная станцыя, пас. Самахвалавічы Мінскай вобласці (з 1945; з 1953 – намеснік дырэктара па навуковай частцы); Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (з 1956, загадчык аддзела насенняводства).
Узнагароды: званне "Заслужаны аграном БССР" (1970), Дзяржаўная прэмія СССР (1974),ордэн Айчыннай вайны (2-ой ступені), медалі.
Памёр 03.12.1987.
Варыянтная форма
Adamaŭ, Іosіf Іvanavіč (1910—1987) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Семеноводство картофеля в экологических условиях БССР : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.538 / И. И. Адамов. ― Жодино, 1972.
Иосиф Иванович Адамов : (к 100-летию со дня рождения) / А. О. Бобрик // Картофелеводство : сборник научных трудов. ― 2010. ― Т . 18. — С. 365―367.
Адамов Иосиф Иванович // Бульба белорусская : энциклопедия. — Минск, 2008. — С. 323.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |