Справка
Нарадзіўся 06.07.1900 (23.06.1900 па ст. ст.), мяст. Шацк, Ігуменскі павет, Мінская губерня (сучас. аг. Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Глебазнавец і аграхімік. Доктар сельскагаспадарчых навук (1944), прафесар (1953). Акадэмік АН БССР (1947).
Адукацыя: Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі, Мінск (1925).
Навуковы інтарэсы: глебазнаўства і земляробства; агра- і біяхімічныя ўласцівасці глеб і глебавае жыўленне раслін; генезіс, фізіка-гістарычныя і біялагічныя ўласцівасці забалочаных і тарфяна-балотных глеб і шляхі павышэння іх урадлівасці.
Месца працы, пасада: Беларуская вопытная агранамічная станцыя (1925–1926, аграхімік); Маскоўскі глебавы інстытут (1926–1929); Усесаюзны навукова-даследчы інстытут угнаенняў і глебазнаўства (1930–1934, начальнік глебавай экспедыцыі); Беларускі сельскагаспадарчы інстытут, Горкі (1934–1938, загадчык кафедры агульнага земляробства); Савет па вывучэнні вытворчых сіл АН СССР (1938–1947); Акадэмія навук БССР (1947–1956, віцэ-прэзідэнт, з 03.1951 па 01.1952 – в. а. прэзідэнта); Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР (1957–1961, прэзідэнт) і адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1948–1968, загадчык кафедры глебазнаўства).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1951), ордэны Чырвонай Зоркі (1945), "Знак Почета" (1955), Леніна (1951), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1960), медалі.
Памёр 09.10.1968.
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Лупинович Иван Степанович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 175—176.
Лупинович Иван Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7. т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 850—851.
Лупіновіч Іван Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 329.
Иван Степанович Лупинович : (к 120-летию) / А. С. Мееровский // Мелиорация. ― 2020. ― № 2. ― С. 73―74.
Академик АН БССР Иван Степанович Лупинович : персональный библиографический указатель. ― Минск, 1980.
БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".