На главную |
---|
Справка
Вараб'ёў, Вадзім Барысавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; глебазнаўства ; нар. 1954) |
Нарадзіўся 27.07.1954, г. Данецк, Украіна. Аграном, спецыяліст у галіне глебазнаўства і аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (2019), дацэнт (1995). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (2009, Расія).
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Аграномія", 1980; аспірантура, спецыяльнасць "Глебазнаўства і аграхімія", 1986), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (дактарантура, спецыяльнасць "Аграглебазнаўства і аграфізіка", 2018).
Навуковыя інтарэсы: трансфармацыя гумусавага стану дзярнова-падзолістай глебы пад уплывам антрапагеннай нагрузкі.
Заснавальнік навуковай глебазнаўчай школы.
Месца працы, пасада: калгас "Усход", в. Чырына Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці (1980–1983, галоўны аграном); Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (з 1986; аграэкалагічны факультэт, кафедра глебазнаўства, у 1998–2011 – загадчык кафедры; з 2018 – кафедра сельскагаспадарчай біятэхналогіі, экалогіі і радыялогіі, з 2019 – прафесар, з 2020 – загадчык кафедры аграхіміі). Інфарм. на 2020.
Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2018, 2020) і інш.
E-mail: twins50@mail.ru
Варыянтная форма
Varab'ëŭ, Vadzіm Barysavіč (нар. 1954) |
Гл. таксама
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі). Аграэкалагічны факультэт |
Воробьев, Вадим Борисович (доктор сельскохозяйственных наук ; агрономия ; почвоведение ; род. 1954) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Трансформация гумусового состояния дерново-подзолистой легкосуглинистой почвы под влиянием антропогенной нагрузки : диссертация ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.03 : защищена 17.01.2019 : утверждена 15.05.2019 / Воробьев Вадим Борисович. — Горки, 2018.
Закономерности изменения гумусового состояния дерново-подзолистой почвы под влиянием антропогенной нагрузки : монография / В. Б. Воробьёв. — Горки, 2012.
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Сайт БДСГА.
Электронная бібліятэка БДСГА.
"Google Scholar".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |