На главную |
---|
Справка
Лебедзева, Ніна Цімафееўна (доктар медыцынскіх навук ; гігіена ; 1925—2009) |
Нарадзілася 06.04.1925, г. Вятка (Кіраў), Расія. Урач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Ленінградскі санітарна-гігіенічны медыцынскі інстытут (1949 аспірантура, 1952).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне гігіенічных аспектаў фізічнага выхавання як найбольш эфектыўнага натуральнага сродка забеспячэння гарманічнага развіцця і здароўя растучага арганізма; аздараўленчае ўздзеянне фізічнага выхавання дзяцей, якія пражываюць у зонах, забруджаных радыенуклідамі.
Месца працы, пасада: Ленінградскі санітарна-гігіенічны медыцынскі інстытут (1952–1958); Данецкі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1958–1961, загадчык кафедры гігіены дзяцей і падлеткаў); Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1961–1968, дацэнт кафедры спартыўнай медыцыны); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1968–1994; у 1968–1980 – загадчык курса гігіены дзяцей і падлеткаў кафедры спецыяльных гігіен, у 1980–1989 – загадчык кафедры гігіены дзяцей і падлеткаў, з 1989 – прафесар кафедры, з 1991 – галоўны навуковы супрацоўнік ЦНДЛ).
Узнагароды: медаль "За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.", нагрудныя знакі "Отличник народного образования", "Отличник здравоохранения".
Памерла 22.03.2009.
Варыянтная форма
Lebedzeva, Nіna Cіmafeeŭna (1925—2009) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Медыка-прафілактычны факультэт |
Лебедева, Нина Тимофеевна (доктор медицинских наук ; гигиена ; 1925—2009) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Основы гигиенического нормирования общей двигательной активности младших школьников : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.07 / Лебедева Нина Тимофеевна. — Минск, 1973.
Лебедева Нина Тимофеевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 419.
Лебедзева Ніна Цімафееўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 173.
Лебедева Нина Тимофеевна // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 376—377.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |