Справка
Нарадзіўся 28.04.1955, в. Усая, Ушацкі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне інфармацыйных тэхналогій і кіравання ў тэхнічных сістэмах. Кандыдат тэхнічных навук (1990), дацэнт (1990).
Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (спецыяльнасць "Механіка", 1976), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць "Кіраванне ў тэхнічных сістэмах", 1989).
Навуковыя інтарэсы: электрамагнітныя планшэтныя прылады ўводу графічнай інфармацыі; методыка выкладання інфарматыкі ў вышэйшай школе.
Месца працы, пасада: Віцебскі тэхналагічны інстытут (1976–1979, асістэнт), завод "Эвистар" (г. Віцебск; 1979–1987, інжынер-канструктар), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1987–2021, дацэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій і кіравання бізнесам).
Памёр 26.07.2021.
Варыянтная форма
Laboŭkіn, Uladzіmіr Mіkіtavіč (1955—2021) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Теоретические основы и проектирование электромагнитных планшетных средств ввода с указателями координат стержневого типа : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.13.01 ; 05.13.05 / Лабовкин Владимир Никитович. — Минск, 1990.
Анкета вучонага.
Сайт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.
Электронны каталог Навуковай бібліятэкі ВДУ імя П. М. Машэрава.