На главную |
---|
Справка
Вінаградаў, Мікалай Уладзіміравіч (доктар медыцынскіх навук ; псіхіятрыя ; 1897—1972) |
Нарадзіўся 19.12.1897, г. Луга, Ленінградская вобласць, Расія. Урач-псіхіятр. Доктар медыцынскіх навук (1943), прафесар (1943). У гады Вялікай Айчыннай вайны – начальнік эвакуацыйнага шпіталя ў Чырвонай Арміі (1941–1945).
Адукацыя: Ленінградскі медыцынскі інстытут (1925).
Навуковыя інтарэсы: фізіялогія вышэйшай нервовай дзейнасці; укараненне ў псіхіятрыю фізіялагічнага кірунку і ахоўнага тармажэння.
Месца працы, пасада: 3-я псіхіятрычная бальніца імя І. І. Скварцова-Сцяпанава (г. Ленінград; 1925–1930, урач-псіхіятр), Псіхіятрычная клініка пры Інстытуце фізіялогіі (пас. Колтушы, Ленінградская вобласць; 1931–1936, асістэнт, загадчык аддзялення), Інстытут эвалюцыйнай фізіялогіі і паталогіі вышэйшай нервовай дзейнасці імя І. П. Паўлава (1937–1940 і 1946–1947, старшы науковы супрацоўнік), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1948, кафедра псіхіятрыі, прафесар, у 1948–1970 – загадчык кафедры).
Узнагароды: ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1966) і інш.
Памёр 05.05.1972.
Варыянтная форма
Vinagradaŭ, Mikalaj Uladzimiravič (1897—1972) |
Гл. таксама
Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Агульнаўніверсітэцкія кафедры |
Виноградов, Николай Владимирович (доктор медицинских наук ; психиатрия ; 1897—1972) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Об экспериментальной регрессии нервной деятельности : диссертация ... доктора медицинских наук / Николай Владимирович Виноградов. — Колтуши, [Ленинградская область], 1948.
Лекции по психиатрии / Н. Виноградов. — Минск, 1963.
Анкета вучонага (без анкеты).
Вінаградаў Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 3. — С. 92.
Вінаградаў Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 181.
Виноградов Николай Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 676.
Николай Владимирович Виноградов (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1968. — № 3. — С. 92.
Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |