Справка
Сям'я прадстаўнікоў старажытнага роду Татураў (герб "Дамброва"), дзеячаў беларускай, расійскай і ўзбекістанскай навукі, ураджэнцаў г. Мінска. Аб'ядноўвае родных братоў: Татур Сяргей Кузьміч (1897–1974), эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава; Татур Генадзь Кузьміч (1902–1979), спецыяліст у галіне тэарэтычнай механікі, доктар тэхнічных навук, прафесар Беларускага політэхнічнага інстытута; Татур Пётр Кузьміч (1907–1982), эканаміст, землеўпарадкавальнік, доктар эканамічных навук, прафесар Ташкенцкага інстытута інжынераў ірыгацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі.
Варыянтная форма
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Сайт "Род фамилии Татур". Старонка "Татур Геннадий Кузьмич".
Сайт "Род фамилии Татур". Старонка "Татур Петр Кузьмич".
Сайт "Род фамилии Татур". Старонка "Татур Сергей Кузьмич".