На главную |
---|
Справка
Голубеў, Іван Архіпавіч (кандыдат тэхнічных навук ; будаўніцтва ; 1925—2015) |
Нарадзіўся 24.02.1925, в. Кастрычнік, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне асноў, фундаментаў і падземных збудаванняў, механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (гідратэхнічны факультэт, 1955).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні трываласці і дэфармацыйных уласцівасцей грунтавых асноў; трываласць і жорсткасць матэрыялаў.
Месца працы, пасада: СУ № 5 будаўнічага трэста № 1 Міністэрства будаўніцтва Беларускай ССР (1955–1957, прараб), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (1957–2014, факультэт транспартных камунікацый, кафедра "Супраціўленне матэрыялаў і тэорыя пругкасці", дацэнт, у 1962–1968 і 1973–1975 – намеснік дэкана, 1975–1988 – дэкан факультэта дарожнага будаўніцтва).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР" (1979), прэмія Савета Міністраў Беларускай ССР (1983), ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (1985), ордэн Дружбы народаў (1986), знак "Ганаровы дарожнiк Беларусi" 1-й і 2-й ступеней і інш.
Памёр 00.00.2015.
Варыянтная форма
Golubeŭ, Ivan Arhipavič (1925—2015) |
Гл. таксама
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт транспартных камунікацый |
Голубев, Иван Архипович (кандидат технических наук ; строительство ; 1925—2015) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Исследование прочностных и деформативных свойств песчаных оснований территории БССР : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.481 / И. А. Голубев. — Минск, 1970.
Анкета вучонага (без анкеты).
Голубев Иван Архипович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 117—118.
Голубев Иван Архипович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 41.
Голубев Иван Архипович // Память поколений : БПИ ― БГПА ― БНТУ. — Минск, 2019. — С. 83—85. — Сведения доступны также по Интернету: https://times.bntu.by/data/uploads/книга памяти.pdf
Сайт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Некралог.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |