Справка
Нарадзіўся 15.04.1955, г. Южна-Сахалінск, Расія. Спецыяліст у галіне мадэлявання ў біятэхналагічных і сацыятэхнічных сістэмах, медыцынскай інфарматыкі. Кандыдат тэхнічных навук (1986), дацэнт (спецыяльнасць "Інфарматыка і вылічальная тэхніка", ...).
Адукацыя: Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання", 1977), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (аспірантура, 1986).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка метадаў штучнага інтэлекту для выяўлення ведаў у даных і стварэнне на іх аснове інфармацыйных тэхналогій падтрымкі прыняцця рашэнняў у медыцыне і іншых галінах; метады інтэлектуальнага аналізу даных для рашэння задач класіфікацыі; сістэмы падтрымкі прыняцця рашэнняў.
Месца працы, пасада: Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 1977, вядучы навуковы супрацоўнік, з 1999 – загадчык лабараторыі біяінфарматыкі). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1984), НАН Беларусі (1998) і інш.
E-mail: tom@newman.bas-net.by
Варыянтная форма
Tom, Igar Èduardavič (нар. 1955) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Автоматизация эргономического проектирования компоновки приборных панелей с использованием моделирования деятельности оператора : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 00.00.00 / Том Игорь Эдуардович. — Минск, 1986.
Анкета вучонага (без анкеты).
Том Игорь Эдуардович // Объединенный институт проблем информатики : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 180—181.
Фатаграфія.
Cайт Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.