На главную |
---|
Справка
Гамза, Мікалай Аляксандравіч (кандыдат медыцынскіх навук ; нар. 1939) |
Нарадзіўся 20.08.1939, в. Траянава, Капыльскі раён, Мінская вобласць. Урач спартыўнай медыцыны. Кандыдат медыцынскіх навук (1973), прафесар (1995).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1962), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (аспірантура, 1969).
Навуковыя інтарэсы: функцыянальная дыягностыка сардэчна-сасудзістай сістэмы; дыягностыка працаздольнасці.
Месца працы, пасада: Рэспубліканскі ўрачэбна-фізкультурны дыспансер (Мінск; 1962–1965, урач), 432-і акруговы ваенны шпіталь Беларускай ваеннай акругі (1965–1966, загадчык кабінета ЛФК), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (1966–2020, спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра спартыўнай медыцыны, прафесар, у 1976–1986, 1987–1988, 1993–1995, 1999–2017 – загадчык кафедры, 1986-1996 – дэкан факультэта завочнага навучання, 1996–2000 – факультэта аздараўленчай фізічнай культуры і турызму).
Узнагароды: званне "Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь" (1995), ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1987), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999), Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (1999, 2014), знакі "За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь" (1997), "Выдатнік адукацыі" (2000).
E-mail: ksmg@sportedu.by
Варыянтная форма
Gamza, Mikalaj Alâksandravič (нар. 1939) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (Мінск). Спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту |
Гамза, Николай Александрович (кандидат медицинских наук ; род. 1939) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Сравнительная характеристика данных инструментального исследования сердца детей, больных ревматизмом, занимавшихся и не занимавшихся лечебной физической культурой : диссертация ... кандидата медицинских наук : 14.00.12 : защищена 11.12.1973 : утверждена 10.07.1974 / Гамза Николай Александрович. — Минск, 1972.
Спортивная медицина / Н. А. Гамза, Г. Г. Тернова. ― Минск, 2015.
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Сайт БДУФК.
Рэпазіторый БДУФК.
Электронны каталог Цэнтральнай галіновай бібліятэкі па фізічнай культуры і спорту.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |