Справка
Нарадзіўся 20.03.1976, г. Томск, Расія. Матэматык, спецыяліст у галіне тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2019), дацэнт (2005), прафесар (2021).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, спецыяльнасць "Прыкладная матэматыка", 1998; аспірантура, 1999).
Навуковыя інтарэсы: матэматычная і прыкладная статыстыка; рабаснасць (устойлівасць) у статыстыцы; паслядоўны статыстычны аналіз; баесаўскія метады ў статыстыцы.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2000, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, кафедра тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі, з красавіка 2018 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2022.
Варыянтная форма
Haryn, Alâksej Ûr'evič (нар. 1976) |
Kharin, Alexey Yu. (нар. 1976) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Робастность байесовских и последовательных статистических решений : диссертация ... доктора физико-математических наук : 01.01.05 : защищена 23.11.2018 : утверждена 06.03.2019 / Харин Алексей Юрьевич. — Минск, 2018.
Робастность в байесовском статистическом прогнозировании при искажениях вероятностных распределений : диссертация … кандидата физико-математических наук : 01.01.05 : защищена 01.12.1999 : утверждена 26.01.2000 / Харин Алексей Юрьевич. — Минск, 1999.
Финансовая и актуарная математика в задачах : учебное пособие / Г. А. Медведев, А. Ю. Харин. — Минск, 2008.
Robust multivariate Bayesian forecasting under functional distortions in the χ2-metric / Alexey Yu. Kharin, Pavel A. Shlyk // Journal of Statistical Planning and Inference. — 2009. — Vol. 139, iss. 11. — P. 3842—3846.
Robustness evaluation in sequential testing of composite hypotheses / Alexey Kharin // Austrian Journal of Statistics. — 2008. — Vol. 37, № 1. — P. 51—60.
Анкета вучонага.
Сайт "Actuary.by". Фатаграфія.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Электронны каталог Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.
Электронная бібліятэка БДУ.