На главную |
---|
Справка
Тарасік, Уладзімір Пятровіч (доктар тэхнічных навук ; машынабудаванне ; нар. 1936) |
Нарадзіўся 01.09.1936, в. Дзешчанка, Узденскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне аўтамабіле- і трактарабудавання. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1999).
Адукацыя: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (спецыяльнасць "Механізацыя сельскай гаспадаркі", 1960), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1970).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і праектаванне аўтамабіляў, трактараў і механізмаў; тэорыя і праектаванне сістэм аўтаматычнага кіравання; распрацоўка алгарытмаў мехатронных сістэм аўтаматычнага кіравання аўтамабілямі; матэматычнае мадэляванне тэхнічных сістэм; камп'ютарныя тэхналогіі аўтаматызаванага праектавання машын і механізмаў.
Месца працы, пасада: БелАЗ (1960–1971, з 1965 – начальнік канструктарскага бюро), Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (з 1971, старшы выкладчык кафедры "Тэарэтычная механіка", дацэнт кафедры "Аўтамабілі і трактары", у 1984–1991 – загадчык кафедры "Аўтаматызаванае праектаванне машын", 1991–2014 – кафедры "Аўтамабілі", з 2014 – прафесар кафедр "Аўтамабілі", "Транспартныя і тэхналагічныя машыны"). Інфармацыя на 2023.
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2021), медалі "За освоение целинных земель" (1958), "За доблестный труд" (1970) і інш.
E-mail: avto@bru.mogilev.by
Варыянтная форма
Tarasik, Uladzimir Pâtrovič (нар. 1936) |
Гл. таксама
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (Магілёў). Аўтамеханічны факультэт |
Тарасик, Владимир Петрович (доктор технических наук ; машиностроение ; род. 1936) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Проектирование внедорожных автомобилей и колесных тракторов на основе методов оптимизации сложных динамических систем : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.05.03 / Тарасик Владимир Петрович. — Москва, 1983.
Анкета вучонага.
Тарасік Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 438.
Тарасик Владимир Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 186.
Тарасик Владимир Петрович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 19—20.
Сайт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |