Справка
Нарадзіўся 05.07.1947, гар. пас. Арэхаўск, Аршанскі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогіі вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў. Кандыдат тэхнічных навук (1979), дацэнт (1982).
Адукацыя: Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць "Трыкатажная вытворчасць", кваліфікацыя "Інжынер-тэхнолаг", 1971), Маскоўскі тэкстыльны інстытут (аспірантура, 1977).
Навуковыя інтарэсы: устойлівасць і аптымальнасць тэхналагічных сістэм у трыкатажнай вытворчасці.
Месца працы, пасада: Віцебскі філіял Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2003–2005, кафедра менеджменту, дацэнт), Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1971–2003 і з 2005, факультэт вытворчых тэхналогій, кафедра "Тэхнічнае рэгуляванне і таваразнаўства", дацэнт, у 1982–1989 – загадчык кафедры "Тэкстыльнае матэрыялазнаўства", 1997–2000 – кафедры "Таваразнаўства", 2000–2002 – кафедры "Сертыфікацыя"). Інфармацыя на 2019.
Узнагроды: званне "Ударник коммунистического труда" (1980), граматы Віцебскага абласнога савета НТТ (1983), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР (1986) і інш.
Варыянтная форма
Navumenka, Alâksandr Alâksandravič (нар. 1947) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...