Справка
Нарадзілася 21.05.1950, в. Падлужжа, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне хімічнай тэхналогіі неарганічных рэчываў. Доктар тэхнічных навук (2004), прафесар (2022).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія неарганічных рэчываў і мінеральных угнаенняў", 1972; аспірантура, 1977; дактарантура, 1992).
Навуковыя інтарэсы: атрыманне і даследаванне нанадысперсных аксідаў і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове; кінетыка і механізмы рэакцый у цвёрдым целе; працэсы крысталізацыі і вырошчванне монакрысталаў; хімія і тэхналогія люмінафораў; тэхналогія вадкакрышталічных матэрыялаў і вырабаў на іх аснове.
Месца працы, пасада: Мінскі прыборабудаўнічы завод (1972–1973, інжынер), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1973, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі, прафесар). Інфармацыя на 2022.
Узнагароды: граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, канцэрна "Белнафтахім" (2015), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2010).
E-mail: man@belstu.by
Варыянтная форма
Muraškevič, Ganna Mikalaeŭna (нар. 1950) |
Murashkevich, Anna N. (нар. 1950) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...