На главную |
---|
Справка
Хахомаў, Сяргей Анатольевіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; нар. 1967) |
Нарадзіўся 21.06.1967, г. Гомель. Фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2018), дацэнт (2000). Член Беларускага фізічнага таварыства (1999), Міжнароднага радыётэхнічнага саюза (International Union of Radio Science, 2000).
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (спецыяльнасць "Фізіка", 1991; аспірантура, 1994).
Навуковыя інтарэсы: акустыка крышталяў; электрадынаміка штучных анізатропных структур.
Месца працы, пасада: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (з 1995, фізічны факультэт, у 1997–2003 – намеснік дэкана факультэта, 2003–2009 – дырэктар цэнтра тэсціравання, адначасова загадчык кафедры оптыкі, 2009–2010 – дэкан факультэта; з 2010 – прарэктар па вучэбнай рабоце, з верасня 2014 – першы прарэктар, з чэрвеня 2016 – рэктар). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017) і інш.
E-mail: khakho@tut.by
Варыянтная форма
Hahomaŭ, Sârgej Anatol'evič (нар. 1967) |
Khakhomov, Sergey (нар. 1967) (англійская мова) |
Гл. таксама
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. Рэктар |
Хахомов, Сергей Анатольевич (доктор физико-математических наук ; физика ; род. 1967) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |