Справка
Нарадзіўся 05.01.1948, в. Аляксандры, Оўруцкі раён, Жытомірская вобласць, Украіна. Урач ветэрынарнай медыцыны. Кандыдат ветэрынарных навук (1983).
Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць "Ветэрынарная медыцына", 1976; аспірантура, 1983).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўкараненне новых лекавых прэпаратаў у вытворчасць.
Месца працы, пасада: Оўруцкая станцыя па барацьбе з хваробамі жывёл (Жытомірская вобласць; 1967, ветэрынарны фельчар), калгас "За камунізм" (Жытомірская вобласць; 1969–1970, ветэрынарны фельчар), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (з 1976, факультэт ветэрынарнай медыцыны, кафедра фармакалогіі і таксікалогіі, дацэнт, у 1996–2023 – загадчык кафедры, 2007–2012 – дэкан факультэта).
Узнагароды: ганаровыя граматы ЦК ЛКСМБ (1974, 1976), Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу (1980, 2014), Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу (2004, 2012), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2006), Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2014), нагрудны знак "Выдатнiк адукацыi" (2008) і інш.
Варыянтная форма
Tolkač, Mikalaj Rygoravič (нар. 1948) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...