На главную |
---|
Справка
Галуза, Іларыён Віктаравіч (кандыдат педагагічных навук ; агульная педагогіка ; фізіка ; нар. 1947) |
Нарадзіўся 24.02.1947, в. Даргейкі, Сенненскі раён, Віцебская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, тэорыі і методыкі навучання фізіцы. Кандыдат педагагічных навук (1999), дацэнт (2005).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Фізіка", 1970), Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (спецыяльнасць "Механізацыя сельскай гаспадаркі", 1980).
Навуковыя інтарэсы: фізіка; тэорыя і методыка навучання фізіцы і астраноміі ў агульнаадукацыйнай і вышэйшай школе; інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі.
Месца працы, пасада: Асінаўская 8-гадовая школа (Сенненскі раён; 1965–1966), Рэспубліканскі піянерлагер "Зубраня" (1970–1973), Смілавіцкае ПТВ № 23 (1973–1980), Віцебскае абласное ўпраўленне прафтэхадукацыі (1980–1987), Мазабік (г. Мапуту, 1987–1990), Упраўленне адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1990–2000),Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (2001–2014 – загадчык кафедры методыкі выкладання фізікі і астраноміі, кафедры агульнай фізікі і астраноміі, з 2014 – дацэнт кафедры інжынернай фізікі, у 2001–2004 – дэкан фізічнага факультэта). Інфармацыя на 2022.
Узнагароды: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1978), значок "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1997), медаль Францыска Скарыны (2008).
E-mail: galuzo@vsu.by; galuzo47@mail.ru
Варыянтная форма
Galuza, Ilaryën Viktaravič (нар. 1947) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Дидактические условия профилирования содержания обучения естественнонаучным предметам в профтехучилищах (на примере курса физики) : диссертация ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 : защищена 23.12.1999 : утверждена 17.03.2000 / Галузо Илларион Викторович. ― Минск, 1999.
Анкета вучонага.
"Космический" калейдоскоп жизни Иллариона Галузо, или Как стать физиком за пару минут / Ольга Булавка // Віцебскі рабочы. — 2012. — 11 верасня (№ 104). — С. 6.
Фатаграфія.
Сайт ВДУ імя П. М. Машэрава.
Сайт Навуковай бібліятэкі ВДУ імя П. М. Машэрава.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |