unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Весялуха, Марына Міхайлаўна (журналіст ; літаратуразнавец ; нар. 1987)

    Месца нараджэння: г. Мёры Віцебскай вобласці. Беларускі журналіст, літаратуразнавец, паэтэса і перакладчыца. Скончыла факультэт замежных моў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2012–2016 гг. – рэдактар, загадчыца аддзела "Кніжны свет" у газеце "Літаратура і мастацтва" (Мінск). У 2016–2017 гг. – рэдактар аддзела культуры ў газеце "Звязда" (Мінск). У 2017–2018 гг. – журналіст газеты "Медицинский вестник" (Мінск). Малодшы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі беларускай літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, з 2018 г. – адказны сакратар у газеце "Літаратура і мастацтва" (інфарм. на 2019 г.).

        Гл. таксама
    Веселуха, Марина Михайловна (журналист ; литературовед ; род. 1987) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Знайсці сваю кнігу : цалкам верагодна падчас XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, што праходзіць у сталіцы / М. Весялуха // Лiтаратура i мастацтва. ― 2019. — № 6. — С. 1, 4.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 10.04.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере