unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Бамбешка, Іванна Іванаўна (кандыдат культуралогіі ; нар. 1975)

    Музеязнавец. Кандыдат культуралогіі (2021). Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры", 1997; аспірантура, спецыяльнасць "Крыніцазнаўства, гістарыяграфія і метады гістарычнага даследавання", 2001). Працавала ў Нацыянальным музеі гісторыі и культуры Беларусі (1997–2001, старшы навуковы супрацоўнік). З 2001 – у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, старшы выкладчык кафедры гісторыка-культурнай спадчыны (інфарм. на 2022 г.).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя, тэорыя і практыка музейнай справы Беларусі і замежных краін; ахова гісторыка-культурнай спадчыны; матэрыяльная культура 1920–1930-х гг.; краязнаўчы рух у Беларусі; кадравае забеспячэнне беларускіх музеяў; музейная адукацыя.

        Варыянтная форма імя
    Бомбешко, Иванна Ивановна (историк ; род. 1975) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Культурна-адукацыйная дзейнасць краязнаўчых музеяў Беларусі па актуалізацыі гісторыка-культурнай спадчыны : дысертацыя ... кандыдата культуралогіі : 24.00.03 : абаронена 30.09.2021 : зацверджана 12.01.2022 / Бамбешка Іванна Іванаўна. ― Мінск, 2021.
    Экспедыцыйнае даследаванне Лагойшчыны ў 1923 г. / І. І. Бамбешка // Другія Тышкевіцкія чытанні (г. Лагойск, 15 кастрычніка 2009 г.) : матэрыялы чытанняў. — Мінск, 2009. — С. 93―97.
    Собрание И. Х. Колодеева как комплекс источников по истории русско-французских отношений 1805—1815 годов / Бомбешко И. И. // Вестник Молодежного научного общества. — 2005. — № 1. — С. 57—59.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Дата звароту: 22.02.2022.
    Сайт "Музеи России". Інфармацыя: дата нараджэння, месца працы, пасада, інтарэсы.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере