unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Віцебскі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут

    Утвораны ў лістападзе 1924 г. на базе Віцебскага вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікума (арганізаваны ў 1921 г.), губернскага ветэрынарна-заалагічнага музея (1918 г.) і ветэрынарна-бактэрыялагічнай лабараторыі (1913 г.) як Віцебскі ветэрынарны інстытут. У снежні 1924 г. інстытуту прысвоена імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1933 г. Віцебскі ветэрынарны інстытут аб'яднаны з Беларускім дзяржаўным інстытутам свінагадоўлі (Магілёў) і перайменаваны ў Віцебскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут (у канцы 1930-х гг. – зноў Віцебскі ветэрынарны інстытут). У 1974 г. інстытут узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны". У 1994 г. Віцебскі ордэна "Знак Пашаны" ветэрынарны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі рэарганізаваны ў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны.

        Варыянты назвы
    Ветэрынарны інстытут (Віцебск)
    Витебский научно-исследовательский ветеринарный институт (руская мова)

        Гл. таксама
    Віцебскі ветэрынарны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (папярэдні загаловак)
    Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (наступны загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Павальны выкідыш у буйнай рагатай жывёлы: (для ветэрынарнага і заатэхнічнага персаналу) / Віцебскі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут. ― Менск [Мінск], 1932.
    Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Дата звароту: 10.10.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере